17 снежня 2025, Серада, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У школах Беларусі ўзмацняюцца меры бяспекі

4
У школах Беларусі ўзмацняюцца меры бяспекі

З-за нападаў у Расіі.

Учора ў Расіі ў школе ў пасёлку Адзінцоўскага раёна падлетак, узброены ножам, напал на вучняў і супрацоўнікаў установы. Ён забіў чацвёртакласніка і параніў трох чалавек. У сувязі з трагедыяй МУС прымае дадатковыя меры бяспекі ў установах адукацыі Беларусі, паведамляе прэс-служба міністэрства.

Кіраўнік ведамства даў шэраг канкрэтных даручэнняў. У прыватнасці, начальніку Дэпартамента аховы МУС пастаўлена задача ўзмацніць пільнасць вартавой аховы ў школах, пракантраляваць спраўнасць тэхнічных сродкаў абароны.

Асаблівая ўвага нададзена неабходнасці імгненнага рэагавання нарадаў пры паступленні сігналаў трывогі.

Начальніку Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі даручана правесці інструктажы з адміністрацыямі школ па дзеяннях пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Супрацоўнікам інспекцый па справах непаўналетніх — індывідуальную працу з навучэнцамі, якія стаяць на прафілактычным уліку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках