24 сакавiка 2025, панядзелак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прынц Гары выклікаў шок у каманды Украіны на «Гульнях няскораных»

16
Прынц Гары выклікаў шок у каманды Украіны на «Гульнях няскораных»

Спачатку прадстаўнік брытанскай каралеўскай сям'і выступіў з прамовай на цырымоніі адкрыцця.

У канадскім Ванкуверы пачаліся «Гульні няскораных – 2025» (Invictus Games), у якіх удзельнічае і ўкраінская каманда ветэранаў і вайскоўцаў, якія атрымалі раненні і траўмы. На іх заснавальнік спаборніцтваў брытанскі прынц Гары асабіста падышоў падтрымаць каманду, піша «Обозреватель».

Спачатку прадстаўнік брытанскай каралеўскай сям'і выступіў з прамовай на цырымоніі адкрыцця, а потым падышоў да каманды Украіны. Выданне зазначае, што тым самым ён выклікаў сапраўдны шок у спартоўцаў.

Дарэчы, прынц прыбыў на цырымонію разам са сваёй жонкай – акторкай Меган Маркл, чые паводзіны звярнулі ўвагу грамадскасці і прэсы.

Як піша BBC, пара назірала за тым, што адбываецца, з трыбунаў, падбадзёрваючы каманды, якія выходзяць на сцэну, і іх публічнае з'яўленне разам адбылося ўсяго праз некалькі гадзінаў пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся пра гэтую пару ў інтэрв'ю, каментуючы верагоднасць дэпартацыі Гары з ЗША на фоне судовага працэсу. Трамп запэўніў, што не будзе дэпартаваць яго.

«Я пакіну яго ў спакоі. У яго і так даволі праблемаў з жонкай. Яна жахлівая», – адказаў амерыканскі прэзідэнт, калі яго спыталі, ці мяркуе ён, што прынца Гары варта дэпартаваць з ЗША.

Тым часам Daily Mail адзначае, што Меган практычна не адыходзіла ад Гары і ўсяляк паказвала сваю пяшчоту і прыхільнасць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках