14 траўня 2026, Чацвер, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб УСУ: Страты РФ у Суджы вельмі вялікія

Генштаб УСУ: Страты РФ у Суджы вельмі вялікія

Узброеныя сілы Украіны працягваюць Курскую аперацыю.

Сітуацыя ў Курскай вобласці, дзе працягваецца аперацыя УСУ, знаходзіцца пад кантролем камандавання. Інфармацыя аб тым, што расейскія войскі масавана прарвалі межы Украіны ў Сумскай вобласці, не адпавядае рэчаіснасці.

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на каментар прэс-службы Генштаба УСУ.

- У раёнах населеных пунктаў Новенькае і Жураўка Сумскай вобласці вораг па-ранейшаму дзейнічае сіламі ДРГ і малымі пяхотнымі групамі колькасцю па некалькі чалавек. Яны спрабуюць замацавацца на тэрыторыі Украіны, каб пашырыць зону баявых дзеянняў, але паступова знішчаюцца, - гаворыцца ў паведамленні.

У Генштабе УСУ пацвердзілі, што зводныя дыверсійна-штурмавыя групы ворага перамясціліся па галінцы газаправода, каб замацавацца ў наваколлях горада Суджа Курскай вобласці:

- У цяперашні час сілы расейскіх спецназаўцаў выяўляюцца, блакуюцца і знішчаюцца. Страты ворага ў Суджы вельмі вялікія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках