Дрон, які ўпаў у Польшчы, ляцеў праз беларускую Нароўлю?
10- 21.08.2025, 21:04
- 9,672
Яго чулі мясцовыя жыхары.
Беспілотнік, які ўпаў на ўсходзе Польшчы 20 жніўня, з найбольшай вераемнасцю прыляцеў з боку Беларусі, заявіў раніцай 21 жніўня пракурор Люблінскага ваяводства Гжэгаш Трусевіч. Ён дадаў, што пакуль не можа ўдакладніць мадэль беспілотніка. Пакуль вядома, што ў вёсцы Асіны ў акрузе Лукаў на месцы падзення знайшлі згарэлыя металічныя і пластыкавыя абломкі, а выбухная хваля разбіла шкло ў некалькіх дамах.
здымак рухавіка дрона, які ўпаў, апублікаваў рэсурс Monitor Konfliktów з каментаром, што гэта мог быць расейскі дрон “Герань” тыпу Shahed-136.
Той ноччу украінскія маніторынгавыя каналы расказвалі толькі пра адно меркаванае ўварванне расейскага БПЛА ў Беларусь — магчыма, гэта быў новы рэактыўны беспілотнік, які заляцеў у Гомельскую вобласць і неўзабаве зноў вылецеў на тэрыторыю Украіны.
Аднак крыніца «Флагштока» паведамляла, што жыхары Нароўлі чулі амаль а 22:00 пралёт над горадам дрона з характэрным гукам “Шахеда”. Лёс гэтага БПЛА заставаўся невядомы. Магчыма, што менавіта ён даляцеў да Польшчы і там узарваўся, упаўшы на кукурузным полі.
Паводле інфармацыі паліцыі, гэты інцыдэнт адбыўся амль а 2:00 ночы паводле мясцовага часу (а 3:00 - паводле беларускага). За пяць гадзін "Шахед", "Герань" (або "Гербера", паводле адной з версій), які развівае хуткасць амаль 150 км/г, мог праляцець адлегласць ад Нароўлі да польскай вёскі Асіны. Кал прама - гэта 512 кіламетраў, але расейцы, як правіла запускаюць БПЛА не па прамой траекторыі.
Як і ў многіх раней вядомых выпадках, беспілотнік мог уварвацца ў паветраную прастору Беларусі ў Гомельскай вобласці, праляцець уздоўж граніцы з Украінай праз Брэсцкую вобласць і апынуцца ў Польшчы.

Характэрна, што на здымку стандартнага чатырохтактнага рухавіка, які РФ масава выкарыстоўвае ў дронах тыпу Shahed, эксперты заўважылі глушыльнік на сістэме выхлапу. Калі меркаваць, што гэта той самы дрон, які чулі ў Нароўлі, значыць, ён пралятаў альбо на вельмі нізкай вышыні – таму гук пачулі мясцовыя жыхары – альбо сістэма глушэння працавала неэфектыўна.

Польскія праваахоўнікі іамаль 150 прадстаўнікоў іншых службаў, таксама і вайскоўцы, 21 жніўня працягваюць працаваць на месцы інцыдэнту. Адна з версій, якую разглядаюць следчыя,гэта сутыкненне беспілотніка з бліжэйшымі лініямі электраперадачы. Пракуратура ачапіла тры лініі электраперадачы, на якіх выяўленыя "сляды свежых пашкоджанняў". Адзін з участкаў зямлі ў эпіцэнтры выбуху зараз аглядаюць на наяўнасць выбуховых рэчываў.