Дональд Туск: Аперацыя працягваецца
6- 10.09.2025, 7:12
- 16,318
Фота: Bloomberg
Прэм’ер Польшчы атрымаў інфармацыю пра збітыя расійскія дроны.
Прэм’ер Польшчы Дональд Туск паведаміў, што атрымаў ад Аператыўнага камандуючага відамі Узброеных Сіл даклад пра збітыя дроны, якія ўначы з аўторка на сераду ўварваліся ў паветраную прастору Польшчы.
«Я атрымаў даклад ад Аператыўнага камандуючага Узброеных Сіл пра збітыя дроны, якія ўварваліся ў нашу паветраную прастору і маглі ўяўляць пагрозу. Аперацыя працягваецца», — напісаў прэм’ер Дональд Туск перад сёмай раніцы па мінскім часе ў сэрвісе X.
Otrzymałem meldunek od Dowódcy Operacyjnego Rodzajów Sił Zbrojnych o zestrzeleniu dronów, które wtargnęły w naszą przestrzeń powietrzną i mogły stanowić zagrożenie. Operacja trwa.
— Donald Tusk (@donaldtusk) September 10, 2025
Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл Польшчы паведаміла, што ўначы падчас атакі Расіі на тэрыторыю Украіны паветраная прастора Польшчы неаднаразова парушалася дронамі.
«Над Польшчай працягваецца аперацыя па нейтралізацыі аб’ектаў, якія парушылі і перасеклі мяжу РП. Дзяржаўныя ўлады — прэзідэнт і прэм’ер-міністр — праінфармаваныя. Усе службы дзейнічаюць. Просім выконваць указанні Польскай арміі і паліцыі», — заявіў намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык.
Раней таксама з’явілася інфармацыя пра часовае закрыццё аэрапортаў у Жэшуве, Любліне і Варшаве.