НАТА пачало вучэнні па хуткім перакідванні войскаў у Літву
1- 13.09.2025, 21:43
- 2,980
«Grand Eagle 25» накіраваныя на ўмацаванне ўсходняга флангу Альянсу.
У суботу, 13 верасня, НАТА пачало маштабныя вучэнні па перакідванні войскаў і тэхнікі ў Літву. Мэта — умацаваць усходні фланг Альянсу.
Аб гэтым паведамляе аб’яднанае камандаванне сіл Альянсу ў Нідэрландах у сваім допісе ў сетцы Х.
«Вучэнні «Grand Eagle 25» ужо пачаліся! У рамках вучэнняў сілы НАТА адпрацоўваюць хуткае перакідванне войскаў і тэхнікі ў Літву — хуткае, магутнае і скаардынаванае», — гаворыцца ў допісе.
У камандаванні дадалі, што вучэнні «Grand Eagle 25» маюць на мэце павысіць баявую гатоўнасць і аператыўную сумяшчальнасць саюзнікаў, умацоўваючы ўсходні фланг НАТА.
