Беспілотнікі паразілі адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў РФ
17- 14.09.2025, 8:30
- 30,566
Прадпрыемства палае.
У ноч на 14 верасня ўдарныя дроны атакавалі Кірышынскі нафтаперапрацоўчы завод, размешчаны ў Ленінградскай вобласці Расіі.
«Ленінградская вобл. ударныя БПЛА паразілі Кірышынскі НПЗ», — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала «Exilenova+», які апублікаваў відэа, на якіх бачны пажар, што ўспыхнуў на прадпрыемстве пасля атакі дронаў.
Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка у палове чацвёртай ночы паведаміў, што ў Кірышынскім раёне збілі адзін беспілотнік, а пасля пятай раніцы ўдакладніў, што ў раёне Кірышоў знішчаны ўжо 3 БПЛА.
«Загаранне на тэрыторыі завода КИНЕФ, якое адбылося з-за падзення абломкаў беспілотніка, ліквідавана», — напісаў Драздзенка.
Паводле яго слоў, пацярпелых у выніку атакі няма.
Адзначым, што Кірышынскі НПЗ уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі: яго магутнасць — больш за 20 млн тон нафты на год.