ЗСУ знішчылі вузел сувязі Чарнаморскага флоту РФ
- 14.09.2025, 8:56
- 6,626
Ён забяспечваў кіраванне падраздзяленнямі варожага флоту.
Ваенна-марскія сілы ЗСУ ў анексаваным Крыме паразілі вузел сувязі Чарнаморскага флоту Расіі.
Пра гэта паведамляе камандаванне ВМС ЗСУ ў Telegram.
Ў ноч на 11 верасня ВМС ЗСУ паразілі вузел сувязі Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі 184 навукова-даследчай эксперыментальнай базы «Севастопаль» ў часова акупаваным Крыме.
Згаданы вузел сувязі забяспечваў кіраванне падраздзяленнямі Чарнаморскага флоту РФ.