24 кастрычнiка 2026, Субота, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: Статкевіч вельмі моцны, прыгожы чалавек

2
Святлана Алексіевіч: Статкевіч вельмі моцны, прыгожы чалавек

Ніхто не можа адбіраць у нас права жыць у сваёй краіне.

13 верасня ў Берліне адбылася публічная сустрэча з двума лаўрэаткамі Нобелеўскай прэміі — сузаснавальніцай расійскага «Мемарыялу» Ірынай Шчэрбаковай і беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч, паведамляе Deutsche Welle.

Сярод іншага лаўрэатка Нобелеўскай прэміі пракаментавала ўчынак лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча, які адмовіўся пакідаць Беларусь:

Як вядома, 11 верасня з беларускіх турмаў выйшлі 52 палітвязні. Сярод іх быў і Мікалай Статкевіч, які адмовіўся прымусова пакідаць Беларусь. Каментуючы гэтую падзею, Алексіевіч кажа, што «тут мы маем справу з палітычным жанглёрам»:

— Яму (Лукашэнку — рэд.) трэба, каб з яго знялі санкцыі, мець магчымасць выязджаць у Еўропу, і таму ён ідзе на такі падман: выпускае 50 чалавек, але садзіць яшчэ 100. Ніхто насамрэч не вызваляе гэтых людзей: калі іх выпускаюць, то тут жа дэпартуюць. Дык гэта вызваленне ці новае катаванне? Я лічу, што новае катаванне.

Паводле слоў Алексіевіч, яна зразумела, што сваім учынкам хацеў сказаць Мікалай Статкевіч:

— Нам не трэба зноў саступаць, каб хтосьці за нас вырашаў, дзе нам жыць: на радзіме ці ў чужой краіне.

Аднак пісьменніца лічыць, што нельга патрабаваць такой самай мужнасці ад іншых.

— Статкевіч вельмі моцны, прыгожы чалавек. Але патрабаваць такой сілы ад усіх людзей, якія ў турмах, можа, і нельга, — сказала Алексіевіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲