24 кастрычнiка 2026, Субота, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы ляціць у Берлін і Парыж, каб гаварыць пра дроны РФ

3
Прэзідэнт Польшчы ляціць у Берлін і Парыж, каб гаварыць пра дроны РФ
Кароль Навроцкі

Кароль Навроцкі змяняе графік замежных візітаў.

Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі паедзе ў Берлін і Парыж. Ён абмяркуе інцыдэнт з расійскімі дронамі, якія ўляцелі ў Польшчу.

Пра гэта паведаміў кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Збігнеў Багуцкі, якога цытуе «Польскае радыё».

Паводле яго слоў, Навроцкі змяняе графік замежных візітаў. У аўторак, 16 верасня, ён наведае Берлін, а потым у той жа дзень вылеціць у Парыж.

У праграму візітаў дададзена тэма расійскіх дронаў, якія 10 верасня парушылі паветраную прастору Польшчы.

«Гэта размова з нашымі саюзнікамі, але гэта таксама і больш шырокая размова: гэта, канечне, ваенная бяспека і супрацоўніцтва ў рамках НАТА з мэтай рэагавання на расійскую пагрозу», — сказаў кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы.

Акрамя тэм бяспекі, прэзідэнт у Берліне таксама плануе абмеркаваць пытанні рэпарацый і міжнароднага гандлю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲