24 кастрычнiка 2026, Субота, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве падымалі ў паветра знішчальнікі НАТА з-за расійскіх самалётаў

8
У Літве падымалі ў паветра знішчальнікі НАТА з-за расійскіх самалётаў

Расіяне ляцелі з выключанымі радыёадказчыкамі і без планаў палёту.

Літоўская армія паведаміла, што 13 верасня расійскія самалёты парушылі правілы палёту, таму былі паднятыя знішчальнікі НАТА.

Заяву арміі Літвы падае Delfi.

Як адзначылі літоўскія вайскоўцы, знішчальнікі НАТА падымаліся двойчы.

«Яны падымаліся для назірання і суправаджэння расійскіх самалётаў, якія парушылі парадак. Абодва выпадкі не былі звязаныя з прэвентыўнымі мерамі ў Польшчы з-за дронаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Расійскія самалёты ляцелі з выключанымі радыёадказчыкамі і без планаў палёту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲