24 кастрычнiка 2026, Субота, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія выдзеліць 100 млн еўра на зброю для Украіны

1
Эстонія выдзеліць 100 млн еўра на зброю для Украіны

Ваенная дапамога складзе 0,25% ВУП краіны.

Эстонія, як і ў гэтым годзе, працягне аказваць Украіне ваенную дапамогу як мінімум на ўзроўні 0,25% ВУП - гэта больш за 100 млн еўра. Пераважную частку гэтай сумы накіруюць на прадукцыю эстонскіх прадпрыемстваў.

Пра гэта заявіў міністр абароны Эстоніі Ханно Певкур, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Эстоніі.

«Эстонія працягне рашуча падтрымліваць Украіну ў агрэсіўнай вайне Расіі. І ў наступным годзе мы будзем прытрымлівацца прынцыпу, што 0,25% нашага ВУП пойдзе на дапамогу Украіне. Мы зыходзім з ваенных патрэбаў Украіны, і ў наступным годзе эстонскія прадпрыемствы абароннай прамысловасці таксама будуць адыгрываць важную ролю», - заявіў ён.

Міністр таксама дадаў, што Эстонія працягне навучанне ўкраінцаў і падтрымку ІТ-рашэнняў у сферы абароны Украіны.

Дапамога ад Эстоніі

Эстонія надала Украіне больш за 500 млн еўра ваеннай дапамогі - гэта 1,4% яе ВУП, што выводзіць краіну ў шэраг сусветных лідараў па ўнёску адносна эканомікі.

Дапамога ўключае Javelin, гаўбіцы і іншую артылерыю, супрацьтанкавыя сродкі, мінамёты, транспарт, сувязь, палявыя шпіталі (разам з Германіяй, Нідэрландамі, Нарвегіяй і Ісландыяй), медыцынскія прыналежнасці, сродкі абароны і сухія пайкі.

З пачатку поўнамаштабнай вайны Эстонія падрыхтавала больш за 1 500 украінскіх вайскоўцаў і разам з Люксембургам у 2023 годзе стварыла ІТ-кааліцыю для развіцця бяспечнай ІКТ-інфраструктуры ЗСУ паводле стандартаў НАТА.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲