Расія на вучэннях «Захад-2025» запусціла ракету «Цыркон»
14- 14.09.2025, 15:50
- 12,058
Экіпажы Су-34 адпрацоўвалі бомбавыя ўдары па наземных мэтах.
Мінабароны РФ заявіла аб запуску гіпергукавай крылатай ракеты «Цыркон» па мэце ў Барэнцавым моры ў межах сумесных вайсковых вучэнняў з Беларуссю «Захад-2025».
Ведамства краіны-агрэсара апублікавала кадры запуску ракеты «Цыркон» з фрэгата Паўночнага флоту «Адмірал Галоўка». На відэа бачна, як ракета спачатку вертыкальна ўзлятае з борта фрэгата, а потым змяняе траекторыю і мчыцца ў бок гарызонту.
Экіпажы Су-34 адпрацоўвалі бомбавыя ўдары па наземных мэтах.