24 кастрычнiка 2026, Субота, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі, дзе знаходзіцца найбліжэйшая да нас разумная цывілізацыя

20
Навукоўцы расказалі, дзе знаходзіцца найбліжэйшая да нас разумная цывілізацыя

Яна знаходзіцца не ў нашай галактыцы.

Бліжэйшая да нас у Млечным Шляху тэхналагічная цывілізацыя можа знаходзіцца на адлегласці каля 33 тысяч святлавых гадоў, а каб існаваць адначасова з чалавецтвам, яна павінна праіснаваць не менш за 280 тысяч гадоў, а хутчэй — мільёны гадоў. Такія высновы прадставілі Манюэль Шэрф і Хельмут Ламер з Інстытута касмічных даследаванняў Аўстрыйскай акадэміі навук на сумеснай канферэнцыі EPSC–DPS 2025 у Хельсінкі. Пра гэта паведамляе партал Europlanet.

Ключавую ролю ў разліках адыгралі ўмовы, неабходныя для ўзнікнення і ўстойлівасці складанага жыцця. Планета павінна мець тэктаніку пліт, якая рэгулюе колькасць вуглякіслага газу ў атмасферы, і атмасферу, багатую кіслародам і азотам. Без гэтага біясфера рана ці позна дэградуе, а тэхналагічная цывілізацыя не зможа з'явіцца.

Навукоўцы высветлілі, што атмасфера з утрыманнем вуглякіслага газу каля 10% магла б падтрымліваць біясферу да 4,2 млрд гадоў. Аднак для ўзнікнення тэхналагічнай цывілізацыі неабходна не менш за 18% кіслароду: без гэтага немагчыма ні існаванне буйных жывёл, ні адкрыты агонь, неабходны для металургіі.

Супаставіўшы час існавання біясферы і хуткасць эвалюцыі на Зямлі, даследчыкі прыйшлі да высновы, што для з'яўлення хаця б адной цывілізацыі адначасова з нашай, яе від павінен жыць мінімум 280 тысяч гадоў. Каб адначасова існавала дзесяць цывілізацый, сярэдняя працягласць існавання кожнай павінна перавышаць 10 млн гадоў.

«Верагоднасць існавання пазаземных цывілізацый у нашай галактыцы вельмі малая і наўпрост залежыць ад таго, як доўга яны могуць праіснаваць», — патлумачыў Шэрф.

Тым не менш, паводле яго слоў, пошукі не варта спыняць: «Нават калі шанцы невялікія, адзіны спосаб даведацца праўду — працягваць шукаць. Калі мы нічога не знойдзем, гэта пацвердзіць нашы разлікі, а калі знойдзем — гэта стане адным з найвялікшых навуковых адкрыццяў у гісторыі».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲