Што задумаў Пуцін
3- 8.09.2025, 6:00
- 14,188
Крэмль вырашыў сур'ёзна эканоміць.
Дыктатар РФ Пуцін хоча павялічыць даходы расійскага бюджэту, каб траціць яшчэ больш сродкаў на армію. У яго не так і шмат варыянтаў, як гэта рэалізаваць.
Пра гэта «24 Каналу» расказаў эксперт Офіса рэформаў Кабінета Міністраў Украіны Максім Гардус.
Як Расія можа павялічыць даходы бюджэту?
Як адзначыў Гардус, Расія можа паспрабаваць скараціць выдаткі бюджэту за кошт расійскага насельніцтва і бізнесу. Там ужо скарачаюць шмат розных неваенных праектаў.
Усялякія масты, пераправы, трасы федэральнага значэння, праекты па газіфікацыі рэгіёнаў, правядзенне каналізацыі, рамонт камунальнай інфраструктуры. Шмат што з гэтага спыняюць. Таксама ў Расіі змяншаецца праграма жыллёвага будаўніцтва. Там засталіся толькі некалькі катэгорый, якія могуць атрымаць іпатэку з нізкімі працэнтамі, – адзначыў Гардус.
Таксама там будуць змяншаць ільготы для розных вытворцаў. Тыя ж «АўтаВАЗ» і «Масквіч» істотна церпяць ад канкурэнцыі з Кітаем. Аднак яны трымаюцца на плаву дзякуючы сродкам з расійскага бюджэту. Цяпер усё гэта будуць скарачаць.
- Яшчэ адзін са спосабаў эканоміі бюджэту – замарожванне індэксацыі сацыяльных выплат, пенсій, заробкаў у неваенным сектары. Увогуле крокі да збалансавання бюджэту там робяць. Але ўсё гэта ўплывае на неваенны сектар. Усе астатнія будуць атрымліваць менш, каб армія атрымлівала столькі, колькі мае, або нават больш, – патлумачыў Гардус.