24 лiстапада 2026, aўторак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна патапіла любімы карвэт Пуціна, які быў сімвалам «уставання РФ з каленяў»

Украіна патапіла любімы карвэт Пуціна, які быў сімвалам «уставання РФ з каленяў»

Дыктатар РФ называў яго «сімвалам нарастаючай магутнасці расійскага флоту».

«Меркурый» у 2023 годзе Уладзімір Пуцін называў «сімвалам нарастаючай магутнасці расійскага флоту». Падчас будаўніцтва, у 2019 годзе ў Пецярбургу, ён асабіста прыязджаў аглядаць будаўніцтва карабля, піша «Агентство».

Пуцін прадстаўляў карабель, які быў названы ў гонар легендарнага брыга Расійскай імперыі, як сімвал ваеннага «уставання Расіі з каленяў». Расійскія СМІ хвалілі яго «стэлс»-тэхналогіі, якія нібыта рабілі карвэт «нябачным для радыёлакацыйных прыбораў».

Судна мела пляцоўку для верталёта.

Украіна патапіла карвэт ударамі марскіх дронаў. На спадарожнікавых здымках кампаніі Vantor бачна, што карабель апракінуўся і амаль цалкам пайшоў пад ваду: над паверхняй засталася толькі насавая частка.

Пуцін апякаў карабель з самага пачатку. У красавіку 2019 года ён прыехаў на «Паўночную верф», дзе ішла стыкоўка блокаў карвэта, і падтрымаў ідэю назваць яго ў гонар брыга «Меркурый», які праславіўся ў 1829 годзе боем з двума турэцкімі лінейнымі караблямі. Гэты брыг Пуцін назваў «гераічным караблём Чарнаморскага флоту».

На парадзе ў гонар Дня ВМФ у 2023 годзе Пуцін зноў казаў пра «Меркурый». Ён заявіў, што Расія «паслядоўна нарошчвае магутнасць свайго флоту», а на новым карвэце падняты Георгіеўскі сцяг «як знак непахіснасці нашых ваенна-марскіх традыцый, сімвал мужнасці, адвагі і непахіснасці ваенных маракоў».

Карвэт увайшоў у склад флоту ў маі 2023 года. Галоўнакамандуючы ВМФ Мікалай Еўменаў абяцаў, што спалучэнне «высокіх мараходных якасцяў» і «сучаснай ударнай зброі» дазволіць яму «эфектыўна выконваць задачы» па абароне інтарэсаў Расіі ў марской і акіянічнай зоне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲