12 траўня 2026, aўторак, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Горад вызвалены: у ЗСУ распавялі пра зачыстку Куп’янска ад расіян

Горад вызвалены: у ЗСУ распавялі пра зачыстку Куп’янска ад расіян

Акупанты не дасягнулі тых вынікаў, на якія разлічвалі.

Куп’янск у Харкаўскай вобласці поўнасцю вызвалены. Цяпер засталося ўсяго некалькі невялікіх асяродкаў з акружанымі расійскімі акупантамі. Пра гэта распавёў старшыня Савета рэзервістаў Сухапутных войскаў ЗСУ Іван Цімочка у эфіры «Украінскага радыё».

«Чаму пакуль ёсць адзінкавыя асяродкі акупантаў? Таму што іх трэба знішчыць з мінімальнымі стратамі Сіл абароны Украіны. Працэс знішчэння з’яўляецца паэтапным. Заўсёды лепш знясільваць праціўніка да такога ўзроўню, каб ён страціў магчымасць супраціўляцца. І тады праводзіць ужо яго татальнае знішчэнне, але на гэта заўсёды патрэбны час», — падзяліўся эксперт.

Цімочка падкрэсліў, што расіяне не дасягнулі тых вынікаў, на якія разлічвалі. Паводле яго слоў, цяпер абаронцы трымаюць акупантаў у блакадзе, не даючы ім магчымасці выйсці з акружэння.

Таксама Цімочка ўдакладніў, што ёсць усяго два ці тры невялікія асяродкі, дзе акружаны праціўнік. Ён падкрэсліў, што Сілы абароны кантралююць горад і аколіцы, і шлях, па якім прасоўваўся праціўнік.

«+"Гаварыць, што горад вызвалены — гэта адназначна. Тыя расійскія салдаты, якія адрэзаныя і знаходзяцца ў акружэнні, — гэта ўжо таксама не першая сітуацыя. Можна паслаць у атаку вялікую колькасць людзей, каб хутка і публічна заявіць, што ўсе заблакаваныя і знішчаныя. Але гэта страты людзей, вялікіх рэсурсаў у плане ўзбраення, таму заўсёды лепш знясільваць праціўніка да такога ўзроўню, каб ён страціў магчымасць супраціўляцца. І тады праводзіць ужо яго татальнае знішчэнне, але на гэта заўсёды патрэбны час»», — заявіў эксперт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках