Вашынгтон не выключае новы сілавы сцэнар у Венесуэле
4- 28.01.2026, 11:57
- 2,972
ЗША патрабуюць максімальнага супрацоўніцтва ад часовага ўрада.
Дзяржаўны сакратар Марка Рубіа заявіў, што адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа гатовая ўжыць сілу, каб забяспечыць максімальна магчымае супрацоўніцтва з боку часовага прэзідэнта Венесуэлы Дэльсі Радрыгес.
Пра гэта ён сказаў у сваёй прамове, падрыхтаванай для выступлення на слуханнях у сераду, 28 студзеня, цытуе Bloomberg.
Гэтыя слуханні з'яўляюцца першым публічным выступленнем Рубіа перад Кангрэсам пасля аперацыі ЗША ў Каракасе, якая прывяла да затрымання яе папярэдніка Нікаласа Мадуры 3 студзеня.