Беларуса здзівілі аўтамабілі на трамвайных рэйках у Мінску
- 26.10.2026, 15:28
- 1,608
Незвычайная схема руху з’явілася на вуліцы Козлава.
«Праспект Незалежнасці, скрыжаванне з вуліцай Козлава. Цяпер тут і трамваі, і машыны карыстаюцца рэйкамі — як ззаду, так і перад трамваем. Вось чаму раніцамі ўтвараецца «цягнік» з трамваяў, і час паездкі павялічыўся да бясконцасці. Ёсць перакрыты ўчастак дарогі, аб'езд справа. Некаторым зручней аб'язджаць злева па рэйках. Калі што, трамвай наперадзе ўжо амаль на прыпынку, але даехаць не можа з-за аўтамабіляў, што стаяць спераду. А наш стаіць і чакае сваёй чаргі. Да праспекта метраў пяць», — напісаў мужчына.

Паводле правілаў дарожнага руху Беларусі аўтамабілі могуць выязджаць на трамвайныя рэйкі толькі дзеля апярэджання аўтамабіляў, што едуць у тым жа напрамку, і не павінны ствараць перашкод «рогатаму» транспарту. Але менавіта на вуліцы Козлава ў Мінску кіроўцы цалкам легальна могуць скарыстацца рэйкамі, піша Blizko.by.
Уся справа ў тым, што з 22 верасня на вуліцы Козлава змянілі схему руху ў напрамку праспекта Незалежнасці. Карэкціроўкі звязаныя з будаўніцтвам каналізацыі на ўчастку ад вуліцы Смолячкова да дома № 3 па вуліцы Козлава. Галоўная навіна — змяншэнне колькасці палос руху: на ўчастку ад вуліцы Смолячкова ў напрамку Залатой Горкі іх стала не тры, а дзве. З-за гэтага трамваям дазволілі заязджаць на трамвайныя рэйкі.
На які тэрмін змянілі схему, у ДАІ не паведамілі. Таму пакуль што на вуліцы Козлава аўто цалкам легальна могуць замінаць трамваям.