7 кастрычнiка 2026, Серада, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі выпадак чумы зафіксаваны ў Расіі?

3
Другі выпадак чумы зафіксаваны ў Расіі?
Фота: AP

У лабараторыі, верагодна, захварэў яшчэ адзін супрацоўнік.

СААЗ хоча высветліць, ці сапраўды ў Іркуцку захварэў яшчэ адзін супрацоўнік супрацьчумавага інстытута. Пра гэта напісаў у X генеральны дырэктар арганізацыі Тэдрас Адханом Гебрэесус.

Арганізацыя таксама папрасіла Расію растлумачыць, што стала прычынай цяжкай пнеўманіі ў яго калегі, якая памерла 2 кастрычніка, і які менавіта ўзбуджальнік стаў падставай для ўвядзення ўладамі проціэпідэмічных мер.

Пасля першых паведамленняў СМІ пра верагодны выпадак лёгачнай чумы СААЗ накіравала Расіі запыт у межах Міжнародных медыка-санітарных правілаў. У адказ расійскія органы аховы здароўя заявілі, што выпадкі чумы ў Іркуцкай вобласці апошнім часам не рэгістраваліся.

Паводле іхніх даных, пасля смерці супрацоўніцы было праведзена эпідэміялагічнае расследаванне, а людзей, якія кантактавалі з ёй, узялі пад назіранне і абследавалі. Небяспечныя ўзбуджальнікі ў іх нібыта не выявілі, а назіранне ўжо завершылі.

СААЗ падтрымлівае сувязь з расійскімі медыцынскімі органамі і прапануе тэхнічную дапамогу, адзначыў Тэдрас. «Своечасовы, поўны і празрысты абмен інфармацыяй у адпаведнасці з Міжнароднымі медыка-санітарнымі правіламі мае вырашальнае значэнне для ўдакладнення супярэчлівых паведамленняў і дакладнай ацэнкі патэнцыйных рызык для грамадскага здароўя», — падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲