Самалёт, які ляцеў са Стамбула ў Маскву, прызямліўся ў Мінску
- 8.10.2026, 21:23
У маскоўскай авіягавані дзейнічалі абмежаванні на палёты.
Рэйс Стамбул—Масква прызямліўся ў Мінску з-за абмежаванняў на палёты, уведзеных у паветранай прасторы Расіі.
«Мінскі аэрадром быў абраны ў якасці запаснога», — адзначылі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Нагадаем, днём 8 кастрычніка маскоўскія аэрапорты ўвялі часовыя абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў дзеля «забеспячэння бяспекі палётаў», паведамілі ў Расавіяцыі. Бліжэй да вечара іх знялі.