Смерць ад чумы ў Сібіры: у РФ адмаўляюць уцечку інфекцыі
1- 9.10.2026, 18:45
Улады РФ таксама заявілі пра спыненне медыцынскага назірання за асобамі, якія кантактавалі з загінулай.
Расейскія ўлады заявілі пра завяршэнне абмежавальных мер пасля смерці 28‑гадовай работніцы Іркуцкага супрацьчумнага інстытута Сібіры і Далёкага Усходу. Як піша Bloomberg са спасылкай на губернатара Іркуцкай вобласці Ігара Кобзева, паводле вынікаў расследавання ў памерлай дыягнаставалі пазабальнічную пнеўманію, а аварый або парушэнняў тэхнікі бяспекі пры працы з патагеннымі мікраарганізмамі ў інстытуце не выявілі.
Расейскі бок таксама заявіў пра спыненне медыцынскага назірання за асобамі, якія кантактавалі з загінулай. Паводле яе даных, спецыялісты «правялі амаль 5000 лабараторных аналізаў і сцвярджаюць, што ніякіх небяспечных інфекцый выяўлена не было».
Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляла пра прымусовы каранцін і тэставанне каля 200 чалавек, што былі ў кантактнай групе. Інцыдэнт выклікаў міжнародны рэзананс і непакой у свеце з‑за асцярогаў магчымай успышкі лёгачнай чумы. Павольная і абмежаваная афіцыйная камунікацыя з боку расейскіх органаў улады толькі ўзмацніла хвалю параўнанняў з пачаткам пандэміі COVID-19.
Як паведамляў Charter97.org, раней маці загінулай работніцы Іркуцкага супрацьчумнага інстытута расказала сваю версію таго, што адбылося.