Антыцыклон «Клаўс» сыходзіць з Беларусі
- 10.11.2026, 10:46
Дзве вобласці накрые снегам і дажджом.
Паводле звестак Белгідрамета, у аўторак, 10 лістапада, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў другой палове дня па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях сіноптыкі паабяцалі дождж. Раніцай магчымыя невялікі туман і галалёдзіца. Што да тэмпературы, яна будзе вагацца ў межах +2..+7°С.
Тым часам аўтары тэматычнага Telegram-канала «Метеовайб» адзначылі, што бліжэй да вечара на паўднёва-захадзе краіны магчымыя не толькі дажджы, але і мокры снег. У цэлым жа 10 лістапада стане апошнім днём уздзеяння антыцыклону «Клаўс» на надвор'е ў краіне.
Прагноз надвор'я па рэгіёнах:
Брэст. +4..+6°С. Павелічэнне воблачнасці. У другой палове дня магчымы невялікі дождж (верагоднасць ападкаў 30-40%).
Віцебск. +3..+5°С. Зменная воблачнасць. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Гомель. +4..+6°С. Зменная воблачнасць. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Гродна. +4..+6°С. Павелічэнне воблачнасці. У другой палове дня магчымы невялікі дождж (верагоднасць ападкаў 30-40%).
Магілёў. +4..+6°С. Зменная воблачнасць. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Мінск. +3..+5°С. Зменная воблачнасць. Без ападкаў.