12 лiстапада 2026, Чацвер, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уіткоф зрабіў заяву аб набліжэнні міру пасля перамоваў у Абу-Дабі

1
Уіткоф зрабіў заяву аб набліжэнні міру пасля перамоваў у Абу-Дабі
Стыў Уіткоф

Спецпрадстаўнік Трампа чакае сустрэчы з Пуціным.

Пасля завяршэння перамоваў у Абу-Дабі ёсць надзея на набліжэнне ўстойлівага міру.

Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф, паведамляе РБК-Украіна.

Расійскія прапагандысты з ТАСС пацікавіліся ў Уіткофа, як ён ацэньвае перспектывы заканчэння расійска-украінскай вайны.

Спецпрадстаўнік Дональда Трампа выказаў надзею, што пасля трохбаковых перамоваў Украіны, ЗША і РФ у Абу-Дабі мір насамрэч стаў бліжэй.

«Спадзяюся, што так», — адказаў Уіткоф.

Варта адзначыць, што 12 лістапада спецпасланнікі Дональда Трампа — Джарэд Кушнер і Стыў Уіткоф — прыбылі з афіцыйным візітам у Маскву. У першай палове дня павінна адбыцца іх сустрэча з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

Галоўная мэта перамоваў — абмеркаванне вынікаў сустрэчы дэлегацый Украіны, ЗША і РФ у Абу-Дабі, што адбылася напярэдадні.

Раней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што менавіта Уіткоф і Кушнер могуць паўплываць на пазіцыю Пуціна адносна вайны супраць Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲