12 лiстапада 2026, Чацвер, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсек НАТА: Пуцін церпіць паразу на полі бою

2
Генсек НАТА: Пуцін церпіць паразу на полі бою

Страты РФ ва Украіне за месяц наблізіліся да страт ЗША за 14 гадоў у В'етнаме.

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў, што колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія гінуць і атрымліваюць раненні ва Украіне за месяц, ужо амаль роўная сукупным стратам ЗША за 14 гадоў вайны ў В'етнаме.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта ён сказаў у сваім выступе на Форуме атлантычнай будучыні 11 лістапада.

Паводле слоў Рутэ, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін церпіць паразу на полі бою, бо цягам апошніх некалькіх месяцаў Расія штомесяц губляе больш за 40 тысяч вайскоўцаў забітымі і цяжкапараненымі.

«Злучаныя Штаты за 14 гадоў у В'етнаме страцілі 56 тысяч. А тут, за адзін месяц, у Расіі забітых або цяжкапараненых — 40 тысяч. І, паводле папярэдніх даных, у кастрычніку гэтая лічба магла вырасці да больш як 50 тысяч. 50 тысяч за адзін месяц», — сказаў Рутэ.

Ён дадаў, што на фоне паразы на полі бою Пуцін спрабуе зламаць волю Украіны да барацьбы, наносячы ўдары па мірным насельніцтве, абстрэльваючы ўкраінскія гарады ракетамі і дронамі, спрабуючы знішчыць крытычна важную інфраструктуру напярэдадні зімы.

«Расія таксама ўзмацніла сваю кампанію варожых дзеянняў па ўсёй Еўропе. Пуцін спрабуе раз'яднаць нас, дэстабілізаваць нашы грамадствы і падарваць нашу падтрымку Украіны з дапамогай падпалаў, інцыдэнтаў з дронамі, кібератак і іншых зламысных дзеянняў. Але давайце будзем шчырымі: яму гэта не ўдаецца. На кожную расійскую гібрыдную атаку супраць нашых краін мы накіроўваем Украіне яшчэ больш падтрымкі», — падсумаваў Рутэ.

Паводле ацэнак НАТА, у верасні Расія панесла ва Украіне больш за 50 тысяч страт, з якіх 28 тысяч — загінулыя, што істотна перавышае страты ўкраінскіх узброеных сіл.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲