Еўрасаюз уводзіць новыя маштабныя санкцыі супраць РФ
- 12.11.2026, 9:46
Названая дата.
16 лістапада 2026 года Рада Еўрапейскага саюза ў замежных справах зацвердзіць новыя санкцыі супраць Расіі за яе ўварванне ва Украіну. Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацсетцы X паведаміў міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Барро.
Паслы дзяржаў Еўрасаюза на пасяджэнні Камітэта пастаянных прадстаўнікоў папярэдне ўзгаднілі новыя санкцыі супраць РФ у сераду, 11 лістапада.
Пад спецыяльныя меры еўрапейскіх краін трапяць 145 фізічных і юрыдычных асоб, датычных да паўнамаштабнага ўварвання акупацыйнай арміі Расіі ва Украіну. Акрамя таго, у санкцыйныя спісы ўнясуць юрыдычных і фізічных асоб, датычных да кібернападаў і гібрыднай вайны на Старым кантыненце.
Пад новыя еўрапейскія санкцыі, у прыватнасці, трапяць 50 расійскіх банкаў. Будуць прыняты новыя меры і супраць караблёў расійскага «ценявога флоту», якія дапамагаюць Маскве абыходзіць раней уведзеныя краінамі Захаду спецыяльныя эканамічныя меры.