12 лiстапада 2026, Чацвер, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску маці з двухгадовым дзіцем у калясцы выпала з аўтобуса ў траншэю

У Мінску маці з двухгадовым дзіцем у калясцы выпала з аўтобуса ў траншэю

Справа дайшла да суда.

У Мінску жанчына з двухгадовым дзіцем у калясцы звалілася ў траншэю пры выхадзе з аўтобуса. Яна атрымала траўмы і звярнулася ў суд, які абавязаў перавозчыка выплаціць ёй 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, паведаміла прэс-служба суда.

Падзея адбылася ў кастрычніку 2025 года. Мінчанка выходзіла з аўтобуса праз сярэднія дзверы, утрымліваючы дзіцячую каляску за ручку. Яна спатыкнулася і звалілася ў прамежак паміж аўтобусам і бардзюрам прыпынку. Следам з салона выпала каляска з дзіцем. Жанчына да апошняга не выпускала яе з рук, спрабуючы ўберагчы малога ад удару.

Высветлілася, што ўздоўж прыпынку была выкапана траншэя, а дарожнае пакрыццё ў месцы высадкі пасажыраў цалкам адсутнічала.

У момант здарэння на прыпынку вяліся рамонтныя працы. Вадзіцеля папярэджвалі пра небяспечны ўчастак дарожныя знакі, аднак ён спыніў аўтобус на адлегласці больш чым 30 сантыметраў ад краю тратуара, не ўлічыўшы адсутнасць асфальту. Суд прызнаў, што вадзіцель парушыў правілы і не забяспечыў бяспечную высадку пасажыраў.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што жанчына атрымала траўмы, якія не прывялі да кароткачасовага засмучэння здароўя або ўстойлівай страты працаздольнасці. Аднак яна перажыла моцны стрэс, фізічны боль і была вымушаная праходзіць лячэнне.

Мінчанка запатрабавала кампенсаваць ёй матэрыяльную і маральную шкоду. Пры вызначэнні памеру кампенсацыі суд улічыў абставіны здарэння, перажыванні жанчыны, а таксама грубую неасцярожнасць у яе ўласных дзеяннях.

У выніку суд Савецкага раёна Мінска пастанавіў спагнаць на яе карысць 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама кампенсаваць маёмасную шкоду і выдаткі на прадстаўніка ў судзе.

Рашэнне ўступіла ў законную сілу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲