12 лiстапада 2026, Чацвер, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Пецярбургам падарвалі аўтамабіль з расійскім палкоўнікам

Пад Пецярбургам падарвалі аўтамабіль з расійскім палкоўнікам
ілюстрацыйнае фота

Ён загінуў.

У пасёлку Шушары пад Санкт-Пецярбургам выбухнуў аўтамабіль з расійскім вайскоўцам. Паводле звестак крыніцы, загінуў палкоўнік, а член яго сям’і, які знаходзіўся побач, атрымаў раненне.

Пра гэта паведамляе «Фонтанка».

Выбух адбыўся ў Шушарах, прыгарадзе Санкт-Пецярбурга. Паводле інфармацыі крыніцы, загінуў палкоўнік расійскай арміі. Член яго сям’і, які быў побач, выжыў, але атрымаў раненні.

Імя загінулага і падрабязнасці пакуль не паведамляюць.

Расійскія ваенкары развітваюцца з загінулымі словамі пра «вечны палёт», што можа ўказваць на сувязь афіцэра з авіяцыяй. Афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма.

У канцы жніўня таксама ў Славянцы пад Пецярбургам загінуў падпалкоўнік Узброеных сіл РФ, які служыў у СПА. Ягоная жонка, якая была побач, выжыла і трапіла ў бальніцу.

Паводле даных «Фонтанкі», у абодвух выпадках выбуховую прыладу актывавалі дыстанцыйна.

Падрывы аўтамабіляў з расійскімі вайскоўцамі здараюцца рэгулярна. За апошнія два гады ў Расіі здзейснілі па меншай меры шэсць замахаў на высокапастаўленых афіцэраў.

У прыватнасці, у красавіку 2025 года ў падмаскоўнай Балашысе ў выніку выбуху аўто загінуў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба РФ Яраслаў Маскалік. А ў снежні таго ж года ад выбуху аўтамабіля на поўдні Масквы загінуў начальнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генштаба Фаніль Сарвараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲