12 лiстапада 2026, Чацвер, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі ў Кіеве: расіяне атакавалі балістыкай

Выбухі ў Кіеве: расіяне атакавалі балістыкай

За ноч атака адбылася двойчы.

У ноч на 12 лістапада Расія атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі, у сталіцы Украіны прагучалі выбухі. Перад гэтым Паветраныя сілы Украіны папярэдзілі пра пагрозу балістычнага ўдару.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Паветраныя сілы ЗСУ і Кіеўскую гарадскую вайсковую адміністрацыю.

Каля 2:00 (па Мінску) Паветраныя сілы Украіны папярэдзілі пра пагрозу ўжывання балістычнага ўзбраення. Неўзабаве ў Кіеве прагучалі выбухі.

У КМВА заклікалі кiеўцаў неадкладна прайсці ў сховішча і заставацца там да адбою трывогі. Балістычная пагроза ў сталіцы азначае чырвоны ўзровень небяспекі.

Абноўлена

У Кіеве прагрымелі паўторныя выбухі. Пагроза ўжывання балістычнага ўзбраення застаецца актуальнай.

Расіяне працягваюць біць па ўкраінскіх гарадах і энергетыцы. Удзень 11 лістапада расіяне атакавалі дронам Салціўскі раён Харкава, паводле даных Ігара Цярэхава, загінулі два чалавекі. Уначы таго ж дня рэактыўныя дроны ўдарылі па аб’екце «Нафтагаза» на Дняпрапятроўшчыне, дзе ўспыхнуў маштабны пажар і было пашкоджана абсталяванне. Супрацоўнікі знаходзіліся ў сховішчах і не пацярпелі.

Кіеў таксама рэгулярна трапляе пад балістычныя ўдары. У ноч на 7 лістапада Расія тройчы атакавала сталіцу ракетамі, першая атака адбылася яшчэ ўвечары 6 лістапада. Тады ў Саломянскім раёне пацярпелі пяць чалавек, а ў выніку ўдару быў пашкоджаны Паўночны мост.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲