12 лiстапада 2026, Чацвер, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стоп, дзядзечка!»: Z-прапагандыст Баранец накрычаў на жыхара Белгародскай вобласці

2
«Стоп, дзядзечка!»: Z-прапагандыст Баранец накрычаў на жыхара Белгародскай вобласці
фота: Z-прапагандыст Віктар Баранец

Мужчына патэлефанаваў у эфір, каб паскардзіцца на неэфектыўнасць расійскай ППА.

А расійскі ваенны эксперт, Z-прапагандыст Віктар Баранец, па-хамску пагаварыў з жыхаром прыгранічча Белгародскай вобласці, які дазваніўся да яго ў эфір.

Ён накрычаў на мужчыну, які скардзіўся на ўдары беспілотнікаў і неэфектыўнасць расійскай ППА. Інцыдэнт адбыўся ў эфіры дзяржаўнай радыёстанцыі «Камсамольская праўда», перадае Dialog.UA.

Жыхар прыгранічнага раёна спытаў у Баранца, чаму іх Расія не абараняе ад украінскіх БПЛА, якія «ляцяць удзень і ўначы бесперапынна».

Прапагандыст адразу ж перайшоў на крык і паспрабаваў пераканаць мужчыну, што ППА насамрэч працуе. «Стоп, дзядзечка! Стоп! А цяпер вас не абараняюць ад дронаў? Скажыце, а вы не бачылі, каб дроны збівалі? Не?» — сказаў Баранец.

Слухач адказаў, што перахопаў практычна няма — з трох дзясяткаў БПЛА, якія ляцяць, збіваюць усяго каля трох. Пасля гэтага Баранец заклікаў прыгранічча змірвацца, бо ідзе вайна, а ППА ў Расіі слабая.

«А не стае ППА! Не стае сродкаў! Не стае асабовага складу! Мы ж не ад добрага жыцця цяпер ствараем новы від войскаў — беспілотныя сілы. Дарагі мой, ідзе вайна! А падчас вайны гінуць людзі: і ваенныя, і цывільныя. Ты гэтага не ведаў, так? (…) Як умеем, так і будзем абараняць», — заявіў Z-прапагандыст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲