24 лiстапада 2026, aўторак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа вядзе перамовы з Пентагонам аб перадачы Украіне F-16, якія належаць Нацгвардыі ЗША

Еўропа вядзе перамовы з Пентагонам аб перадачы Украіне F-16, якія належаць Нацгвардыі ЗША

Для барацьбы з рэактыўнымі беспілотнікамі РФ.

Еўрапейскія ўрады вядуць з Пентагонам перамовы адносна перадачы Украіне знішчальнікаў F-16 Нацгвардыі ЗША для барацьбы з рэактыўнымі беспілотнікамі.

Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар па пытаннях абароны Нідэрландаў Дэрк Босвэйк выданню Politico на палях Міжнароднага форуму па бяспецы ў Галіфаксе (Канада).

Выданне таксама адзначае, што пакуль еўрапейцы вядуць перамовы з Пентагонам і купляюць ракеты ў Lockheed Martin і Raytheon, Нідэрланды адначасова падтрымліваюць ініцыятыву пяці еўрапейскіх абаронных кампаній па стварэнні перахопніка балістычных ракет сярэдняй далёкасці.

Як адзначыў Босвэйк, ідзе нарошчванне ўласных магчымасцяў, пры гэтым не выключаецца набыццё таго, што ўжо ёсць на рынку. Паводле ягоных слоў, трэба рабіць і адно, і другое, і тады праз некалькі гадоў баланс зрушыцца ў еўрапейскі бок.

Аднак, піша Politico, такія планы пакуль не развеялі страхі еўрапейцаў, што ў выніку Расія будзе вялікім пераможцам у вайне супраць Украіны.

«Мы паслядоўна падтрымлівалі Украіну і будзем працягваць гэта рабіць, пакуль ідзе вайна», — прыводзіць выданне каментар дэпутата нямецкага Бундэстагу Нільса Шміда.

Ён дадаў: «Мы не хочам, каб Украіну прымусілі заключыць пагадненне праз недахоп вайсковых рэсурсаў».

17 лістапада прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіне неабходна атрымаць яшчэ 40 знішчальнікаў F-16, паколькі значная частка самалётаў знаходзіцца на тэхнічным абслугоўванні або рамонце. Гэта абмяжоўвае іх выкарыстанне для выканання баявых задач.

Ён заклікаў партнёраў працягваць падтрымку Украіны і ўмацоўваць яе авіяцыйныя магчымасці.

У кастрычніку Зяленскі паведамляў, што каля паловы ўкраінскіх самалётаў F-16, якія прадэманстравалі сваю эфектыўнасць у процідзеянні расійскім рэактыўным беспілотнікам, знаходзяцца ў Еўропе на тэхнічным абслугоўванні, якое займае занадта шмат часу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲