5 лiстапада 2026, Чацвер, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў жорстка раскрытыкаваў Трампа

3
Экс-кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў жорстка раскрытыкаваў Трампа
Міт Ромні

Міт Ромні назваў цэлы шэраг памылак гаспадара Белага дома.

Былы кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Міт Ромні выступіў з рэзкай крытыкай Дональда Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах у Кангрэс, адзначае BILD.

«Дрэнныя палітычныя рашэнні і дрэнны характар прыводзяць да дрэннай палітыкі», — заявіў Ромні, які раней неаднаразова крытыкаваў Трампа, у тым ліку падчас працы ў Сенаце.

Сярод памылак адміністрацыі Ромні назваў «імпульсіўную вайну супраць Ірана», масавыя памілаванні, меркаваную карупцыю і «выкарыстанне судовай сістэмы ў палітычных мэтах». Ён таксама раскрытыкаваў жорсткія метады іміграцыйнай службы ICE, рост дзяржаўнага доўгу і ўтаенне інфармацыі па справе асуджанага за сэксуальныя злачынствы Джэфры Эпштэйна.

Акрамя таго, Ромні абвінаваціў адміністрацыю ў адмове ад падтрымкі саюзнікаў ЗША і «занадта мяккім стаўленні да праціўнікаў краіны».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲