6 лiстапада 2026, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны «Мадзяра» ўсталявалі новы рэкорд

3
Дроны «Мадзяра» ўсталявалі новы рэкорд

Знакавы рубеж можа быць дасягнуты ўжо ў лістападзе.

Сілы беспілотных сістэм павялічваюць выніковасць удараў па расійскіх войсках на фронце. У лістападзе могуць выйсці на паказчык у тысячу знішчаных акупантаў за суткі, прычына — павелічэнне колькасці жывой сілы арміі РФ на лініі фронту.

Пра гэта паведамляе камандзір СБС Роберт «Мадзяр» Броўдзі. Паводле інфармацыі «Мадзяра», 5 лістапада СБС знішчылі 751 расійскага вайскоўца, гэта новы сутачны рэкорд.

Папярэдні максімум складаў 708 чалавек, яго зафіксавалі 1 лістапада. У сярэднім за першыя дні лістапада СБС штодня наносілі супрацьніку страты ў 685 вайскоўцаў і паражалі 2219 варожых мэтаў. Выніковае паражэнне мэтаў адбывалася кожныя 39 секунд, а адзін расійскі вайсковец гінуў кожныя дзве хвіліны.

З пачатку лістапада, па стане на 08:05 6 лістапада, пацверджана 3505 беззваротных і санітарных страт асабовага складу РФ, а таксама больш за 11 400 паражаных варожых мэтаў, 71% страт расійскіх вайскоўцаў (2489 з 3505) прыпадае на Добрапольскі і Гуляйпольскі напрамкі.

На думку «Мадзяра», адзнака ў тысячу знішчаных акупантаў за суткі будзе дасягнутая ўжо ў лістападзе, такія паказчыкі сведчаць пра павелічэнне колькасці расійскай арміі на фронце: «І гэта ўказвае на беспрэцэдэнтнае нарошчванне праціўнікам колькасці жывой сілы на фронце: пайшоў камбайн дрэнна схаванай мабілізацыі балотных».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲