9 лiстапада 2026, панядзелак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ведаеш, колькі ён адваяваў? Ніводнага дня!»

«Ведаеш, колькі ён адваяваў? Ніводнага дня!»
Ілюстрацыйнае фота

Расіянін расказаў пра імклівую вайсковую кар’еру свайго таварыша.

Жыхар Архангельскай вобласці РФ расказаў пра свайго таварыша, які адправіўся на вайну супраць Украіны дзеля баявых «подзвігаў», але яго вайсковая кар’ера скончылася яшчэ па дарозе да першага бліндажа.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, расіянін падзяліўся гісторыяй знаёмага з 37-й брыгады расійскай арміі, якога пасля прыбыцця ў падраздзяленне накіравалі на пазіцыю. Аднак дабрацца да яе акупант так і не здолеў.

Паводле слоў расіяніна, яго таварыш падарваўся на міне, нават не дайшоўшы да бліндажа.

«У мяне карэш пайшоў на СВА. Ведаеш, колькі ён адваяваў? Ніводнага дня, нах#й! Ён тупа нават да бліндажа не дайшоў, падарваўся на міне», — расказаў расіянін на відэазапісе.

Увага! Ненарматыўная лексіка!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲