7 кастрычнiка 2026, Серада, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Пуцін паспрабаваў вытаргаваць у Трампа спыненне выведвальнай дапамогі Украіне

9
Politico: Пуцін паспрабаваў вытаргаваць у Трампа спыненне выведвальнай дапамогі Украіне
Фота: Getty Images

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША гэтыя таргі адхіліла.

Расійскія ўлады прапанавалі ЗША здзелку. Масква паабяцала спыніць абмен выведвальнымі данымі з Іранам у выпадку, калі Вашынгтон спыніць такі абмен з Украінай, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Politico.

Паводле звестак крыніц выдання, прапанову агучыў спецпасланнік РФ Кірыл Дзмітрыеў прадстаўнікам Трампа — Стыву Уіткофу і Джарэду Кушнеру — на сустрэчы ў Маямі мінулага тыдня.

У прыватнасці, Расія была гатовая перастаць перадаваць Ірану дакладныя каардынаты амерыканскіх баз на Блізкім Усходзе. Узамен Масква хацела, каб Сілы абароны Украіны засталіся без амерыканскіх выведвальных даных.

Суразмоўцы выдання паведамілі, што адміністрацыя Трампа адхіліла гэтыя таргі. Аднак сама спроба такой дамоўленасці выклікала абурэнне еўрапейскіх дыпламатаў, якія бачаць у гэтым спробы Масквы пасварыць Еўропу і ЗША ў крытычны момант.

Як піша Politico, такая здзелка ўзмоцніць падазрэнні ў Еўропе, што сустрэчы Уіткофа і Дзмітрыева не прыводзяць да канкрэтнага прагрэсу ў кантэксце мірных перамоваў, а проста з’яўляюцца спробамі Масквы дамаўляцца з Вашынгтонам за спінамі еўрапейскіх краін.

Яшчэ адна крыніца журналістаў адзначыла, што ЗША адхілілі прапанову расійскіх чыноўнікаў аб перадачы Расіі іранскага ўзбагачанага урану.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲