Лукашэнка заявіў пра «жах» у Гомельскай вобласці
15- 24.04.2026, 14:17
- 5,422
Кіраўнік прыехаў у Мазырскі раён.
Лукашэнка агучыў крытыку старшыні Гомельскага аблвыканкама падчас паездкі ў рэгіён, піша БелТА.
Прыбыўшы ў Мазырскі раён, кіраўнік звярнуў увагу на сітуацыю ў лясной і сельскай гаспадарцы і асобна ў жывёлагадоўлі.
У адрас жывёлагадоўлі прагучала крытыка. Лукашэнка ўказаў старшыні Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко, што ў гэтай галіне справы абстаюць значна горш. Пра гэта сведчаць матэрыялы праверак.
— Гэта называецца жах. Я разумею, што ў асобных месцах, разумею, што яны канцэнтруюць негатыў (матэрыялы праверкі. — заўв.). Але гэта больш, чым крымінальная справа, — сказаў дыктатар.