Sky News: ЗША і Іран вернуцца за стол перамоў у Пакістане
- 24.04.2026, 15:32
Кіраўнік іранскага МЗС прыбудзе ў Ісламабад ужо сёння.
ЗША і Іран вернуцца да мірных перамоў у Пакістане. Іранскі міністр замежных спраў Аббас Арагчы павінен прыбыць у Ісламабад ужо сёння ўвечары.
Пра гэта паведамляе Sky News.
Крыніца ва ўрадзе Пакістана паведаміла выданню, што высокапастаўлены прадстаўнік Тэгерана прыбудзе ў суправаджэнні невялікай дэлегацыі. Паводле яго слоў, амерыканская група па лагістыцы і бяспецы ўжо знаходзіцца ў Ісламабадзе.
Sky News адзначае, што другі раўнд мірных перамоў паміж ЗША і Іранам чакаецца па выніках важных абмеркаванняў з пакістанскай камандай пасярэднікаў.
Адзначаецца, што раней сёння Арагчы пагутарыў са сваім пакістанскім калегам і галоўнакамандуючым арміі.
Нагадаем, першы раўнд перамоў паміж ЗША і Іранам у Ісламабадзе завяршыўся 12 красавіка, не даўшы ніякіх адчувальных вынікаў. Бакі не змаглі прыйсці да згоды з-за таго, што Тэгеран не даў цвёрдых гарантый адмовіцца ад стварэння ядзернай зброі.
У аўторак, 21 красавіка, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падаўжыў двухтыднёвае прыпыненне агню ў вайне з Іранам, за дзень да яго заканчэння ў сераду. Але Тэгеран не прызнае падаўжэнне пагаднення і заяўляе пра магчымыя ваенныя дзеянні, калі гэтага запатрабуе сітуацыя.
Акрамя таго, Трамп папярэдзіў пра сур'ёзныя наступствы ў выпадку зрыву перамоў. Ён заявіў, што калі перамір’е скончыцца без выніку, пачнуць «ўзрывацца шматлікія бомбы», намякаючы на маштабную ваенную эскалацыю.