Украіна вярнула з расійскага палону 193 абаронцаў
- 24.04.2026, 16:35
- 1,604
Паведамляецца, што абмен адбыўся праз Беларусь.
Пра новы абмен палоннымі паведаміў у сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Вайскоўцы з Узброеных Сіл, Нацгвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы, Нацыянальнай паліцыі, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту, — напісаў ён. — Абаронялі Украіну па розных напрамках. Сярод іх ёсць тыя, супраць каго Расія ўзбудзіла крымінальныя справы, ёсць і параненыя.
Важна, што абмены адбываюцца і што нашы людзі вяртаюцца дадому. Я дзякую ўсім, хто працуе дзеля абменаў. Кожнаму падраздзяленню, якое на фронце забяспечвае папаўненне абменнага фонду для Украіны. Удзячны ўсім партнёрам, якія дапамагаюць у гэтым.
Памятаем пра кожнага і кожную і штодня працягваем працу над вяртаннем нашых людзей дадому з расійскай няволі».
Зазначым, абмен адбыўся праз тэрыторыю Беларусі.