Нетаньяху перанёс аперацыю па выдаленні ракавай пухліны
- 24.04.2026, 17:57
- 2,408
Дыягназ хавалі з-за вайны ў Іране.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху поўнасцю акрыяў пасля паспяховага лячэння рака прадсталёвай залозы на ранняй стадыі, пра што ўпершыню публічна абвясцілі ў афіцыйнай справаздачы канцылярыі кіраўніка ўрада ў пятніцу, 24 красавіка.
Пра гэта паведамляе выданне The Jerusalem Post.
У штогадовай справаздачы пра стан здароўя ад 20 красавіка 2026 года гаворыцца, што 76-гадовы Нетаньяху ўпершыню перанёс аперацыю па лячэнні дабраякаснай гіперплазіі прадсталёвай залозы 29 снежня 2024 года. Працэдуру ў медыцынскім цэнтры «Хадаса» апісалі як паспяховую і без ускладненняў.
Выданне піша, што планавое кантрольнае МРТ-даследаванне пазней выявіла крошачнае падазронае ўтварэнне памерам менш за адзін міліметр у прадсталёвай залозе. Далейшыя дыягнастычныя тэсты пацвердзілі наяўнасць рака прадсталёвай залозы на ранняй стадыі без прыкмет метастазаў.
Ізраільскі прэм'ер прайшоў прамянёвую тэрапію. У справаздачы адзначана, што лячэнне было «цалкам паспяховым». Знікненне паражэння пацверджана далейшымі візуалізацыйнымі і лабараторнымі даследаваннямі.
Сам Нетаньяху заявіў, што справаздачу затрымалі на два месяцы. Гэта зрабілі дзеля таго, каб не даць Ірану магчымасці выкарыстаць інфармацыю пра ягоны стан здароўя для прапаганды падчас вайны.