Мелоні зноў выступіла супраць Трампа
5- 24.04.2026, 17:17
- 5,338
На гэты раз — з-за Пуціна.
Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні раскрытыкавала намер адміністрацыі ЗША запрасіць кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна на саміт G20 у Маямі.
Пра гэта Мелоні сказала ў размове з прэсай перад нефармальнай сустрэчай лідараў ЕС на Кіпры, перадае «Еўрапейская праўда».
Кіраўніца італьянскага ўрада заявіла, што цяпер не час рабіць крокі насустрач Пуціну, а наадварот — патрабаваць ад яго саступак.
Мелоні таксама нагадала, што ЗША за апошнія месяцы ўжо зрабілі нямала такіх крокаў у дачыненні да Расіі, але ў адказ не ўбачылі сустрэчных крокаў.
«Што датычыцца Пуціна на саміце G20, дык я лічу, што менавіта цяпер мы павінны папрасіць Пуціна зрабіць некалькі крокаў насустрач, а не самім іх рабіць. Амерыканцы, асабліва цягам апошніх месяцаў, зрабілі, скажам так, некалькі крокаў насустрач Расіі, а з другога боку мы не ўбачылі столькі ж крокаў у адказ. Я лічу, што менавіта цяпер настаў час іх патрабаваць», — заявіла прэм’ер-міністр.
Паводле СМІ, Злучаныя Штаты маюць намер запрасіць кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна на саміт лідараў краін G20, які запланаваны на снежань на гольф-курорце прэзідэнта Дональда Трампа у Маямі, хоць запрашэнне яшчэ не адпраўлена.