Мэсэнджар Ілона Маска стаў найбольш спампоўваным прыкладаннем у свеце
3- 25.04.2026, 14:59
- 1,770
XChat абагнаў па папулярнасці WhatsApp і ChatGPT.
Сацыяльная сетка X Ілона Маска вывела ў публічны доступ асобнае прыкладанне для зносін — XChat. Новы мэсэнджар ужо стаў даступны карыстальнікам iPhone і пазіцыянуецца як паўнавартасны канкурэнт WhatsApp, Telegram і іншых сэрвісаў.
Паводле апісання прыкладання, у ім ёсць E2E-шыфраванне па аналагіі з біткойн-пратаколам, выдаленне перапісак для абодвух удзельнікаў і забарона на скрыншоты і запіс экрана. Асобна падкрэсліваецца, што ў мэсэнджары няма рэкламы.

Уваход у XChat ажыццяўляецца праз уліковы запіс у X. То бок, каб ім карыстацца, недастаткова проста спампаваць мэсэнджар — неабходна зарэгістравацца і ў сацыяльнай сетцы Маска.
Упершыню пра запуск мэсэнджара стала вядома ў чэрвені 2025 года. З таго часу сэрвіс быў даступны ў тэставым рэжыме некаторым карыстальнікам. На старце XChat даступны толькі для iPhone, але версія для Android чакаецца пазней.
СМІ звярнулі ўвагу, што мэсэнджар Маска імкліва набірае папулярнасць: прыкладанне ўжо выйшла на першае месца ў App Store адразу ў дзвюх катэгорыях — сярод бясплатных прыкладанняў і ў раздзеле сацыяльных сетак.