«Орбан не ідзе ў парламент, бо рыхтуе план уцёкаў у ЗША»
- 26.04.2026, 5:30
- 3,090
Пра гэта заявіў вугорскі журналіст-расследавальнік.
Вугорскі журналіст-расследавальнік Саболч Пані сцвярджае, што пакуль яшчэ дзеючы прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан рыхтуе сабе прытулак у ЗША на выпадак, калі яму будзе пагражаць правасуддзе ў Венгрыі.
Пра гэта журналіст напісаў у суботу ў сацсетцы Facebook.
Саболч Пані пракаментаваў заяву Орбана пра тое, што ён адмаўляецца ад свайго дэпутацкага мандата у новым скліканні парламента.
– Віктар Орбан сёння абвясціў, што не зойме месца ў парламенце, не прыме мандат – то бок не будзе мець і імунітэту. Ён таксама адзначыў, што выбары кіраўніцтва партыі «Фідэс» перанясуць на чэрвень. Усё гэта супадае з маёй аўторакавай інфармацыяй, згодна з якой Орбан плануе паездку ў ЗША на лета, і што Злучаныя Штаты могуць стаць для яго прытулкам, калі сітуацыя ў Венгрыі абвастрыцца, – напісаў журналіст.
У Віктара Орбана склаліся асабліва сяброўскія адносіны з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, які публічна падтрымліваў яго перад парламенцкімі выбарамі ў красавіку. Таксама Орбан уклаў нямала рэсурсаў у тое, каб наладзіць кантакты з амерыканскімі ультраправымі.