Зяленскі: Запарожская АЭС павінна вярнуцца пад кантроль Украіны
1- 26.04.2026, 18:50
- 1,090
Тэма абмяркоўвалася з кіраўніком МАГАТЭ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у нядзелю сустрэўся з генеральным дырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Гросі. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні па ЗАЭС, у прыватнасці вяртанне аб’екта пад кантроль Украіны.
Пра гэта паведамляе Telegram прэзідэнта Украіны.
«Падчас сустрэчы... падкрэсліў недапушчальнасць фармалізацыі і легалізацыі расійскай прысутнасці на Запарожскай атамнай электрастанцыі», — заявіў прэзідэнт Украіны.
Паводле яго слоў, ён і Гросі абмеркавалі часовыя адключэнні ад электразабеспячэння блокаў АЭС, зніжэнне іх магутнасці і магчымыя наступствы «гэтых злачынных дзеянняў».
Таксама Зяленскі падкрэсліў, што для бяспечнай эксплуатацыі станцыя павінна вярнуцца пад кіраўніцтва ліцэнзаванага аператара і ядзернага рэгулятара Украіны.
«Дамовіліся працягваць місіі МАГАТЭ для забеспячэння пастаяннага маніторынгу стану ЗАЭС. Удзячны Рафаэлю Гросі і камандзе агенцтва за візіт у нашу краіну ў саракавую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы», — падсумаваў прэзідэнт Украіны.