Зіма вяртаецца ў Беларусь
1- 27.04.2026, 16:04
- 2,174
Сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне з-за замаразкаў
Следам за моцным ветрам, які ў гэтыя дні валіў дрэвы і зрываў дахі, у краіну ідуць замаразкі. Штармавое папярэджанне на бліжэйшыя тры дні абвясціў Белгідрамет.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, уначы 28 красавіка (аўторак) у многіх раёнах рэспублікі чакаюцца замаразкі ад 0°С да -3°С. У Мінску — 0..-2°С.
Уначы 29–30 красавіка (серада–чацвер) маразы ўзмоцняцца да -5°С. У Мінску прагназуюць замаразкі -1..-3°С.
Нагадаем, на 26 і 27 красавіка сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру, а таксама папярэдзілі пра ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Раніцай 26 красавіка снег выпаў у Глуску, Капылі, Старадарожскім раёне, а таксама ў Слуцку і ў Карэліцкім раёне.