Украінцы знішчылі расійскія РСЗА «Тарнада» і пункты кіравання дронамі
- 27.04.2026, 16:58
Таксама паражаныя склады боепрыпасаў.
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па складу боепрыпасаў, РСЗА «Тарнада-С» і пунктах кіравання расійскіх акупантаў. Аб гэтым паведамілі ў Генштабе ЗСУ.
Паражаны склад боепрыпасаў і камандна-назіральны пункт праціўніка ў раёне населенага пункта Селідова пад Данецкам.
«У Мелітопалі (часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці) паражаная рэактыўная сістэма залпавага агню «Тарнада-С». Ступень пашкоджанняў удакладняецца.
Таксама паражаныя пункты кіравання БПЛА праціўніка ў раёнах Малінаўкі Данецкай вобласці і Гуляйполя ў Запарожскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.
Сілы абароны атакавалі рамонтнае падраздзяленне акупантаў у раёне населенага пункта Мікалаеўка Запарожскай вобласці.
Страты праціўніка і маштабы нанесенай шкоды ўдакладняюцца.