27 красавiка 2026, панядзелак, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзь перасёк беларуска-літоўскую мяжу ўплаў

4
Мядзведзь перасёк беларуска-літоўскую мяжу ўплаў
Ілюстрацыйнае фота

Відэафакт.

У Ігналінскім раёне Літвы 27 красавіка памежнікі заўважылі мядзведзя, які перасёк беларуска-літоўскую мяжу па рацэ Дысна. Пра гэта паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Мядзведзя з беларускага боку літоўскія памежнікі заўважылі на камерах. Ён ішоў у месцы, дзе рака Дысна выцякае з Літвы і далей цячэ па тэрыторыі Беларусі. Мяжа паміж краінамі там праходзіць па сярэдзіне воднай перашкоды.

Мядзведзь прайшоўся ўздоўж усталяванай на літоўскім баку агароджы, агледзеўся каля моста праз Дысну.

«Зусім побач з мядзведзем па патрульнай дарозе на службовым пазадарожніку праехалі памежнікі, аднак звер амаль не спалохаўся аўтамабіля. Неўзабаве ён пераплыў Дысну ў бок Літвы, перасёк патрульную дарогу і знік у глыбіні краіны», — паведамілі ў Службе аховы.

Акрамя гэтага выпадку, за апошнія суткі мядзведзя таксама фіксавалі памежнікі яшчэ дзвюх літоўскіх памежных заставаў. Але нельга з упэўненасцю сказаць, што гэта адзін і той самы звер, які ходзіць каля мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках