Папа Рымскі памаліўся ў Ватыкане з першай жанчынай — арцыбіскупам Кентэрберы
2- 27.04.2026, 21:12
- 1,132
Сустрэча двух выбітных хрысціянскіх рэлігійных дзеячаў была б немагчымая яшчэ некалькі гадоў таму,
Сёння Папа Рымскі Леў XIV памаліўся ў Ватыкане разам з першай жанчынай — арцыбіскупам Кентэрберы і духоўнай кіраўніцай Англіканскай царквы Сарай Маллалі. Падчас іх гістарычнай сустрэчы Папа паабяцаў працягваць працаваць над пераадоленнем рознагалоссяў, «якімі б непераадольнымі яны ні здаваліся».
Як паведамляе Associated Press, сустрэча двух выбітных хрысціянскіх рэлігійных дзеячаў яшчэ некалькі гадоў таму была б немагчымая, улічваючы супярэчнасці паміж двума цэрквамі адносна пасвячэння жанчын у святарства ўвогуле і прызначэння Маллалі ў прыватнасці.
Сара Маллалі афіцыйна ўступіла на пасаду ў сакавіку 2026 года, стаўшы 106-м арцыбіскупам Кентэрберы і першай жанчынай на пасадзе духоўнай кіраўніцы Англіканскай царквы за ўсю яе гісторыю.