27 красавiка 2026, панядзелак, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: НАТА намерваецца адмовіцца ад штогадовых самітаў

2
Reuters: НАТА намерваецца адмовіцца ад штогадовых самітаў

З-за Трампа.

НАТА на фоне росту напружанасці паміж ЗША і краінамі Еўропы можа адмовіцца ад правядзення штогадовых самітаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на шэсць крыніц.

«Паўночнаатлантычны альянс разглядае магчымасць адмовы ад штогадовых самітаў. Такі крок мог бы дапамагчы пазбегнуць патэнцыйна напружанай сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у апошні год яго знаходжання пры ўладзе», — гаворыцца ў публікацыі.

Як удакладняе агенцтва, адміністрацыя кіраўніка Белага дома неаднаразова рэзка крытыкавала многіх членаў абарончага альянсу, апошнім часам папракаючы некаторых у недастатковым садзейнічанні ваенным аперацыям ЗША супраць Ірана.

22 красавіка выданне Politico напісала, што ў Вашынгтоне падзялілі саюзнікаў па НАТА на «узорных» і «дрэнных».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках