Кароль Вялікабрытаніі Карл III прыбыў у ЗША
- 28.04.2026, 1:02
Гэта першы візіт брытанскага манарха ў ЗША за амаль 20 гадоў.
Кароль Вялікабрытаніі Карл III разам з каралевай Камілай прызямліліся на аб’яднанай базе Эндрус у штаце Мэрыленд у межах візіту ў ЗША, перадае CNN.
Іх сустрэлі кіраўніца пратакольнай службы ЗША Моніка Кроулі і пасол Вялікабрытаніі ў ЗША Крысціян Тэрнер. Неўзабаве пасля прызямлення каралеўскаму падружжу ўручылі букеты кветак ад брытанскіх ваенных сем’яў, што пражываюць у ЗША.
Чальцы каралеўскай сям’і прайшлі па чырвонай дывановай дарожцы міма пачэснага кардона амерыканскіх вайскоўцаў. Ваенны аркестр ЗША выканаў дзяржаўныя гімны абедзвюх краін.
Пазней кароль і каралева накіраваліся ў Вашынгтон на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, першай лэдзі Меланіяй Трамп і прадстаўнікамі Белага дома.
Брытанскі манарх і ягоная жонка знаходзяцца ў Злучаных Штатах з чатырохдзённым дзяржаўным візітам, прысвечаным 250-годдзю незалежнасці ЗША ад брытанскага панавання. Гэта першы дзяржаўны візіт брытанскага манарха ў ЗША з 2007 года — тады краіну наведала каралева Лізавета II, якую прымаў прэзідэнт Джордж Буш-малодшы.