28 красавiка 2026, aўторак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы расказаў, як размаўляў з Трампам пра вызваленне Пачобута

1
Прэзідэнт Польшчы расказаў, як размаўляў з Трампам пра вызваленне Пачобута
Кароль Навроцкі

Кароль Навроцкі запрасіў былога палітвязня ў прэзідэнцкі палац.

Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі адзначыў ролю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у вызваленні палітвязня Анджэя Пачобута. Пра гэта польскі лідар распавёў на брыфінгу ў харвацкім Дуброўніку:

– Завяршыўся вельмі доўгі працэс вызвалення Анджэя Пачобута. У верасні 2025 года, будучы толькі што прыведзеным да прысягі прэзідэнтам Польшчы, я звярнуўся да прэзідэнта Дональда Трампа з просьбай не забываць пра зняволенага паляка і падымаць гэтае пытанне на ўсіх перамовах з беларускім рэжымам, – падкрэсліў прэзідэнт Кароль Навроцкі.

Ён адзначыў, што вызваленне польска-беларускага зняволенага было тэмай яго панядзелкавай размовы са спецыяльным пасланнікам Злучаных Штатаў па Беларусі.

Джон Коул пацвердзіў, што па асабістай просьбе прэзідэнта Дональда Трампа разглядае справу Анджэя Пачобута як прыярытэтную, – дадаў ён.

– Гэта пацвярджае, што наш партнёр, наш стратэгічны саюзнік – Злучаныя Штаты на чале з прэзідэнтам Дональдам Трампам – выконваюць тыя абавязацельствы, якія бяруць на сябе падчас нашых сустрэч, – адзначыў прэзідэнт Польшчы.

Таксама ён заявіў, што запрасіў Анджэя Пачобута ў прэзідэнцкі палац.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках